Яўген Атцецкі займаецца фатаграфіяй больш за 20 гадоў. У Менску Яўген жыў у доме каля плошчы Пераменаў. Пачынаючы са жніўня-2020 ён здымаў жыццё невялікай дваровай тэрыторыі, якая стала сімвалам самаарганізацыі ды мужнага пратэсту. У праект Яўгена Атцецкага, які пазней увасобіўся ў фотакнігу, увайшлі інтэрв’ю з мясцовымі жыхарамі і фатаграфіі вызначальных этапаў жыцця плошчы Пераменаў: псаванне і аднаўленне муралу “Дыджэі пераменаў“, пратэсныя акцыі жыхароў, дваравыя канцэрты, затрыманне Сцяпана Латыпава, мемарыял памяці Рамана Бандарэнкі. Праўда, зачыстку двара Яўгену зняць не ўдалося, бо 15 лістапада 2020-га яго затрымалі за ўдзел у пратэстах. У жніўні 2021 года Яўген пераехаў ва Украіну, дзе і цяпер працягвае дакументаваць рэчаіснасць. Фільм “Фатограф з плошчы Пераменаў“, рэж. Максім Швед, Беларусь – Украіна, 2023 г. 🎬 Падпішыся на наш канал: @belsat_doc Дасылайце нам відэа ў чат-бот –
Hide player controls
Hide resume playing