Забойства ў 1963 годзе амерыканскага прэзідэнта Джона Кенэдзі ў Дэласе, ЗША, стала адной з самых вялікіх драматычных таямніцаў ХХ стагоддзя. Меркаваны забойца Лі Гарві Освальд таксама быў застрэлены праз два дні. Пасля смерці ён уваскрэс як персанаж аднаго з найвялікшых міфаў усіх часоў. Да фатальнага стрэлу ў Дэласе амерыканец доўгі час жыў у савецкай Беларусі, у самы разгар халоднай вайны. Памяць пра гэта захавалася ў сучасным Менску да гэтай пары. У фільме Лі Гарві Освальда, меркаванага забойцу прэзідэнта ЗША Джона Кенэдзі, узгадвае ягоны менскі сябар Эрнст Цітавец. Усё адбываецца ў доме на вул. Камуністычнай, у той самай кватэры, дзе пасля прыезду ў Менск жыў амерыканскі “турыст“. Эрнст Цітавец быў тады студэнтам медыцыны і шчырым камсамольцам, які, аднак, слухаў “Бі-бі-сі“. Тут яны размаўлялі пра жыццё і спрачаліся, дзе жывецца лепей: на Захадзе ці ў СССР. Дакументальны фільм “Освальд. Менская містэрыя“ рэж. Віталь Неруш, Беларусь, 2016
Hide player controls
Hide resume playing