#нашанива #нашаніва #новостибеларуси Аляксандр Лукашэнка любіць паўтараць, што яго продкі родам аднекуль з Украіны: маўляў, жылі паміж Чарнігавам і Кіевам, таму і сам ён часткова украінец. Пра гэта ад Лукашэнкі чулі і Савік Шустэр, і Дзмітры Гардон, і нават кітайскія журналісты. Нават свайго малодшага сына Колю Лукашэнка называў напалову украінцам. Беларускі дыктатар працягвае расказваць, што ён украінец нават праз год крывавай вайны, у якой сам ён адкрыта падтрымлівае накірваную супраць Украіны расійскую агрэсію. Але ці праўда гэта? Чаму Лукашэнка кажа пра сваё украінства заўсёды абцякальна, без канкрэтыкі? З чаго ён увогуле вырашыў, што мае украінскія карані? І дзе на самай справе жыў дзед Лукашэнкі: ва Украіне ці ў Беларусі? «Наша Ніва» тлумачыць, адкуль узялося «украінства» Лукашэнкі, і дзе на самай справе жылі яго продкі. *** ПАДТРЫМАЦЬ НАС Наш сайт: Мы ў іншых сацсетках: TikTok: Telegram:
Hide player controls
Hide resume playing