Верш Артура Вольскага «Дзеці» для конкурсу «Вымаўляты» чытае дзяўчынка з вёскі Чарнаўчыцы Дар’я Шульжык, 8 гадоў. Падрабязней пра конкурс тут: запрашае бацькоў і іх дзетак да ўдзелу ў конкурсе «Вымаўляты». Каляды ўжо блізка і час рыхтавацца да іх як бацькам, так і дзеткам. Пагадзіцеся, што будзе цудоўна ад дзетак на ранішніках і ялінках пачуць вершы па-беларуску. Кагосьці гэта здзівіць, хтосьці ўсміхнецца, але абыякавых не будзе! Вымаўляты — гэта дзеці, якія ведаюць на памяць вершы па-беларуску, гучна і эмацыйна дэкламуюць іх не толькі сваім родным, а разам з бацькамі могуць зняць відэа і прадэманстраваць свае здольнасці шырокаму колу людзей. Артур Вольскі «Дзеці» Розныя дзеці жывуць на планеце – белыя, жоўтыя, чорныя дзеці. Розныя дзеці – аднолькавы смех. Смех у хвіліны забаў і пацех. Розныя дзеці - і розныя вочы. Вочы – як неба. Вочы – як ночы. Вочы, што мора ўвабралі глыбіні. Вочы – пад колер бязводнай пустыні. Розныя вочы – адзіныя слёзы. Слёзы ў хвіліны бя
Hide player controls
Hide resume playing