Верш Анатоля Грачанікава «Беларускія краявіды» для конкурсу «Вымаўляты» чытае хлопчык з курортнага пасёлку Нарач Тарас Выхрыстаў, 7 гадоў. Вымаўляты — гэта дзеці, якія ведаюць на памяць вершы па-беларуску, гучна і эмацыйна дэкламуюць іх не толькі сваім родным, а разам з бацькамі могуць зняць відэа і прадэманстраваць свае здольнасці шырокаму колу людзей. Усе конкурсныя відэа можна паглядзець тут: Анатоль Грачанікаў «Беларускія краявіды» Беларускія Краявіды… Перазвоны Азёр і бароў, Над палеткамі Бульбы і жыта – Песня Велічных курганоў. Гэта наша Зямля дарагая, Гэта нашы Лугі і палі, Над якімі Спрадвеку лунае Бусел – Сімвал Бяссмерця Зямлі.
Hide player controls
Hide resume playing