СІНЯЯ ПТУШКА Святочная фантазія на дзве дзеі 10 Марыс Метэрлінк Рэжысёр-пастаноўшчык: Уладзімір САВІЦКІ Мастак-пастаноўшчык: Віктар ЦІМАФЕЕЎ Мастак па касцюмах: Наталля САРДАРАВА Балетмайстар: Дзіна ЮРЧАНКА Кампазітар: Сяргей БЕЛЬЦЮКОЎ Вершы: Алеся БАДАКА Пераклад: Жана ЛАШКЕВІЧ Самыя Каляды, а Цільціля й Міціль паклалі спаць. Ну хіба ж не крыўдна?! Брат з сястрой зайздросцяць дарослым і падглядаюць праз ваканіцы, – а раптам пашанцуе ўбачыць цуд? Дзеці так спадзяюцца і чакаюць, што цуд на Каляды здзяйсняецца: да іх прыходзіць Фея. Яна шукае чароўную Сінюю Птушку шчасця, просіць дзяцей дапамагчы і выпраўляе ў казачнае падарожжа. Прыглядаць за дзецьмі бярэцца Душа Святла, спрыяючы ім пабыць і ў Мінулым, і ў Будучым, каб навучыцца адрозніваць зло ад дабра і бачыць свет не чорна-белым, а шматфарбным. Спектакль доўжыцца 1 гадзіну 50 хвілін Прэм’ера – 2 чэрвеня 2015 года
Hide player controls
Hide resume playing