Верш Артура Вольскага «Пчала» для конкурсу «Вымаўляты» чытае дзяўчынка з аграгарадку Опса Яна Умпіровіч, 3 гады. Вымаўляты — гэта дзеці, якія ведаюць на памяць вершы па-беларуску, гучна і эмацыйна дэкламуюць іх не толькі сваім родным, а разам з бацькамі могуць зняць відэа і прадэманстраваць свае здольнасці шырокаму колу людзей. Усе конкурсныя відэа можна паглядзець тут: Артур Вольскі «Пчала» Рана-раненька пчала Пакідала вулей, Заспявала-загула, Каб усе пачулі: — Жу-жу-жу, Жу-жу-жу, Я без справы не сяджу, Жу-у! Палячу я на лужок, Потым — на палетак. I збяру духмяны сок Самых лепшых кветак. Жу-жу-жу, Жу-жу-жу, Я над кветкамі кружу, Жу-у!..
Hide player controls
Hide resume playing