Вучань ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Лунінца“ Ярмашук Аляксей напісаў верш, прысвечаны крывавым падзеям Афганскай вайны. Дзеці, удумаўшыся ў твор, вырашылі яго ажывіць: Гурына Таццяна прачытала выразна на камеру звычайнага тэлефона тое, што было запісана на паперу, а Вярэніч Ганна апрацавала запісанае, зрабіўшы з яго не проста ролік - міні-фільм пра адносіны сучаснага маладога пакалення да воінаў-інтэрнацыяналістаў. Дарэчы, усё, што выкарыстана ў іх агульнай працы, на самой справе здабыта ў сапраўдных удзельнікаў той страшнай падзеі!!!
Hide player controls
Hide resume playing