30 чэрвеня а 19-й гадзіне ў сацсетках Беларускага ПЭНа і “Еўрарадыё” пройдзе традыцыйны выпуск “Творчай кухні”. Гераіняй анлайн эфіру будзе паэтка, празаік, перакладчыца Вольга Гапеева. Мы пагутарым з Вольгай пра апошнія кнігі паэзіі і прозы, а таксама пра творы, што рыхтуюцца да друку (нядаўна была анансаваная новая кніга “Парадокс немаўля”). Не абмінем увагай удзел Вольгі ў перформансах і распытаем пра тое, як гэта – пісаць для дзяцей, перакладаць з японскай і проста жыць у літаратуры. Вядома ж, Вольга пачытае нешта са сваіх актуальных тэкстаў. “Творчая кухня” – сумесны праект “Еўрарадыё” і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе сябры ПЭНу дзяляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыцця падчас пандэміі і адказваюць на пытанні гледачоў.
Hide player controls
Hide resume playing