Уклад маркетынгу ў поспех стартапа складана пераацаніць. Можна сабраць крутую каманду і стварыць унікальны прадукт, але без якаснага прасоўвання гэтая добрая праца застанецца незаўважанай. Чым займаецца маркетолаг стартапа? На якім этапе ён падключаецца да праекта? Чым прасоўванне стартапа адрозніваецца ад маркетынгу тавараў і паслуг? А можна як-небудзь без маркетынгу? Гэтыя і іншыя пытанні мы абмяркуем з Дар'яй Сясіцкай, маркетолагам праекта WANNABY. Ён стварае платформу AR для інтэрнэт-крамаў, каб спажыўцы маглі прымерыць абутак, упрыгожванні і вопратку перад тым, як купіць. Гутарка пачнецца ў 14:05 пасля выпуску навін. Дапамагаць нам будзе рэдактарка Юлія Няхай.
Hide player controls
Hide resume playing