17 ліпеня размаўляем у “Стартапніцы“ пра беларускі hardware-сектар. Як ператварыць інжынерны праект у прататып? Чаго не хапае беларускаму hardware? Ці ўвогуле заўважная сучасная беларуская электроніка на карце свету? І ў чым асаблівасці акселератара, прысвечанага менавіта hardware? На сувязі з Еўрарадыё заснавальнік і генеральны дырэктар дызайн-цэнтра электронікі Promwad, фаўндар і ментар Bridgio Tech Accelerator Раман Пахолкаў. А ў нашай студыі яго партнёр і BDM акселя Леанід Гасан.
Hide player controls
Hide resume playing