Дзмітрый Цітоў — IT-журналіст, які вучыўся на гуманітарным факультэце БДУ, працаваў на тэлебачанні, а апынуўся ў “Парку высокіх тэхналогій“ на пасадзе прэс-сакратара. У сакавіку Цітоў звольніўся, каб развіваць свой праект, але апынуўся ва Украіне — сярод супрацоўнікаў кампаніі Powercode. Пра змену абстаноўкі, дэталі рэлакацыі, некалькі сумоўяў за дзень і ўкраінскую IT-сферу размаўляем з Дзмітрыем Цітовым. Як заўжды, дапамагае весці “Стартапніцу“ Юлія Няхай.
Hide player controls
Hide resume playing