“Стартапніца” — новы праект Еўрарадыё і пра дзёрзкіх маладых прадпрымальнікаў, якія будуюць бізнес у Беларусі, і інвестараў, якія ў іх вераць. Сёння ў нас у студыі фінансавы аналітык Юлія Лакаткова, СЕО некалькіх праектаў, “каралева беларускага фінтэху“ і проста прыгажуня. Два гады таму каманда Юліі прыдуала прыкладанне для ўліку фінансаў PingFin. Стартап трапіў у польскі акселератар Huge Thing. Як праходзіла навучанне і ці было яно карысным, на якой стадыі праект зараз, як з'явілася ідэя наступнага стартапа — гіда па вулічных музыках Street Voices — гэта і шмат што іншае мы абмяркуем у сённяшняй “Стартапніцы“. А дапаможа нам галоўны рэдактар сайта Юлія Няхай. Размова пачнецца ў 14:05 адразу пасля выпуску навін.
Hide player controls
Hide resume playing