Дахрысціянская культура, што існавала на тэрыторыі Беларусі, вывучана дрэнна. Даследаванняў на гэтую тэму амаль не існуе, а кнігі, выдадзеныя не па-беларуску, прасоўваюць расійскае гледзішча на пытанне. Кніга “Пра паганства і балтаў” мусіць запоўніць прагал — адсутнасць такой літаратуры, што была б напісаная з тутэйшых пазіцый. Каб зрабіць гэта, Алесь Мікус пачаў краўдфандынгавую кампанію на сайце . На гэты момант сабрана 13% ад неабходнай 1000 рублёў. 2% з іх былі ахвяраваныя за час, пакуль мы тут на Еўрарадыё стваралі анонс гэтага эфіра.
Hide player controls
Hide resume playing