Народнай артыстцы Беларусі, тэлевядоўцы і беларускай патрыётцы Зінаідзе Бандарэнка сёлета споўніцца 80 гадоў, а кніжкі пра яе няма. Журналіст і пісьменнік Аляксандр Тамковіч вырашыў выправіць гэтую недарэчнасць. Ён запісаў успаміны Зінаіды Аляксандраўны і сабраў унікальныя фотаздымкі часоў, калі яна працавала на тэлебачанні БССР. І аформіў усё гэта асобным выданнем: “Мой шлях да Беларусі. Далягляды Зінаіды Бандарэнка”. Каб выдаць кнігу, Тамковіч распачаў краўдфандынгавую кампанію на сайце “Талака”. На гэты момант ахвяравана 77% ад неабходнай сумы, на збор сродкаў застаецца яшчэ месяц. Кнігу плануецца выдаць да 25 красавіка, калі Зінаіда Бандарэнка будзе святкаваць юбілей. 8 студзеня пісьменнік завітаў у студыю Еўрарадыё, каб распавесці пра другі ў сваім жыцці краўдфандынг, пра свае працы і пра стасункі з Зінаідай Бандарэнка.
Hide player controls
Hide resume playing