Беларускім перакладчыкам не хапае адкрытай платформы, каб абмяркоўваць актуальныя пытанні прафесіі. Таму штогод яны праводзяць у Мінску форум перакладчыкаў. Сёлета ён пройдзе ў трэці раз, а грошы на яго арганізацыю ўжо ў другі раз збіраюцца праз краўд-платформу “Талака“. Пра што будуць размаўляць паміж сабой перакладчыкі і куды пойдуць сабраныя талакой сродкі? Абмяркуем гэта ў “Талаковым эфіры“ з каардынатаркай краўд-кампаніі Юліяй Грыбко.
Hide player controls
Hide resume playing