Myvideo

Guest

Login

Словы мацней Наталля Жукава/Уладзісла Галубок

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

У новым выпуску відэапраекта «Словы мацней» мастачка Наталля Жукава чытае верш «Сярмяжнік» беларускага драматурга Уладзіслава Галубка. 23 лістапада 2020 года ў Мінску праходзіў «Марш мудрасці». Вельмі часта ў пратэсную восень у панядзелак на раніцу, назаўтра пасля нядзельных маніфестацый і брутальных затрыманняў, у цэнтр горада выходзілі пенсіянеры, якіх да пары да часу ніхто не чапаў з увагі на іх пашанотны ўзрост (вельмі скора і гэтыя маральныя бар’еры сілавікі адкінулі ад сябе). Затое людзей, якія ішлі побач з пенсіянерамі, кропкава адсочвалі і неўзабаве затрымлівалі. Так, да адной з пенсіянерак падышла дзяўчына і падарыла букет кветак, а неўзабаве пасля гэтага была затрыманая. Гэта была мастачка Наталля Жукава. За такі звычайны кранальны жэст яе асудзілі на 12 сутак адміністратыўнага арышту па , якія Наталля адбывала ў Баранавіцкім ізалятары. Там да Наталлі прыйшла ідэя серыі плакатаў, дзе вельмі сцісла паказвалася, за што судзілі беларусаў, імправізаваныя выставы з імі можна было пабачыць шмат

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later