Свежы ролік відэапраекта ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра «Словы мацней» у якім музыка Леанід Паўлёнак чытае Уладзіміра Жылку. Гэты праект – рэакцыя на пераслед людзей, якія неўзабаве пасля згаданых выбараў у розных людных мясцінах Мінска сталі збірацца, каб разам спяваць беларускія песні. Найбольш актыўных з іх, і найперш, культурніцкіх дзеячаў, сталі цікаваць. У кожным роліку праекта сучасныя дзеячы культуры, якія пацярпелі ад пераследу і ўціску пасля 9 жніўня 2020 года, чытаюць творы сваіх папярэднікаў, асуджаных у сталінскія часы. Як гэта ні жахліва, але паміж лёсамі творцаў у 1930-я гады і ў 2020-м ёсць пэўная аналогія. Леанід Паўлёнак — нязменны лідар культавага гурта «НагУаль», які, зусім у адпаведнасці з кастанедаўскай назвай, грае «этнічны сюррэалізм на фанемнай мове». Гурт і творчасць Паўлёнка спарадзілі процьму калабарацыяй і выспелілі ці не тры дзясяткі файных андэрграўндных музыкаў, многія з якіх пайшлі дарогамі сваіх уласных імправіза
Hide player controls
Hide resume playing