У новым выпуску відэапраекта «Словы мацней» журналістка Наста Захарэвіч чытае верш Сяргея Фаміна «За вакном задыхаецца вецер...». Наста Захарэвіч. Нарадзілася ў Берасці ў 1993 годзе. Скончыла аддзяленне філасофіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала журналісткай на «Зялёным партале», некалькі гадоў выступала як калумністка Беларускай службы Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода. Сябра Беларускай арганізацыі працоўных жанчын. Лаўрэатка прэміі імя Алеся Адамовіча за асвятленне праблем, звязаных з гвалтам і дыскрымінацыяй. 5 верасня Наста Захарэвіч была затрыманая і асуджаная на 7 сутак адміністратыўнага арышту. Паўторна журналістку затрымалі ў кветкавай краме каля ГУМа 5 лістапада падчас «Маршу мудрасці». Нягледзячы на тое, што Захарэвіч не ўдзельнічала ў акцыі, суддзя прысудзіў журналістцы 15 сутак арышту. Праз пераслед Наста Захарэвіч з’ехала ў Латвію, дзе і жыве ў лагеры ўцекачоў. Сяргей Фамін (1906–1941) — адзін з апошніх паэтаў, расстраляных у часы сталіншчыны. Нарадзіўся на Мсціслаўшчыне, адны
Hide player controls
Hide resume playing