Myvideo

Guest

Login

Беларусь - это европейский выбор

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

Беларускі рэжым – гэта пагроза рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі! Гэта не проста словы – гэта пазіцыя Еўрасаюза. Непрызнаныя прэзідэнцкія выбары, міграцыйны крызіс, тактычная ядзерная зброя і галаварэзы з ПВК “Вагнер” у Беларусі – набор прычын, якія прымушаюць еўрапейцаў рабіць такія высновы. Як бачым - прагрэсіўных рэчаў у гэтым спісе рэжым Лукашэнкі прапанаваць не можа… Са жніўня 2020 года беларускі рэжым робіць усё магчымае, каб застацца ва ўладзе. Дзеля гэтага ён гатовы пагрузіць Беларусь у міжнародную ізаляцыю і падтрымліваць расійскую агрэсію ва Украіне. Усё гэта спыняе эканамічнае развіццё Беларусі і адсоўвае краіну ў бок перэферыйнага цывілізацыйнага развіцця, з’яўляецца прычыная стагнацыі ў эканоміцы. Ад такой пазіцыі звычайныя беларускі і беларусы штодня сутыкаюцца з новымі выклікамі і складанасцямі: працоўная эміграцыя і рэлакацыя бізнесаў з Беларусі, рост беспрацоўя і зніжэнне дабрабыту грамадзян, скарачэнне колькасці працоўных месцаў і закрыццё шматлікіх вытворчасцяў, рост коштаў на тавары і паслугі, разрыў авіязносінаў і адсутнасць цягнікоў, якія здзяйсняюць пасажырскія перавозкі ў Еўропу, палітычныя рэпрэсіі, якія ўжо сталі часткай беларускай штодзённасці. Эканамічныя санкцыі ў дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў і асобаў выглядаюць як зводкі з эканамічнага фронту, дзе абцугі над беларускай эканомікай сціскаюцца ўсё мацней і мацней. Але ці хочуць беларусы жыць бяднеючы і знаходзіцца ў пастаянным стрэсе? Відавочна што не! Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) заклікае ўладу ў аднабаковым парадку зняць палітычную напружанасць у рэгіёне, вывесці з Беларусі тактычную ядзерную зброю, расійскія ваенныя базы, а таксама галаварэзаў з ПВК “Вагнер”, вызваліць усіх палітвязняў, правесці свабодныя і справядлівыя выбары ў адпаведнасці з прынятымі стандартамі АБСЕ. Беларусы – еўрапейская нацыя, якая зрабіла свой еўрапейскі выбар некалькі стагоддзяў таму і з’яўляецца культурнай часткай Еўропы! Будучыня Беларусі – гэта еўрапейскі выбар з унутранай дэмакратыяй! Не вайне! Не дыктатуры! Не палітычным рэпрэсіям! #беларусь #bsdp #невайне #

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later