Ігар Аліневіч — палітвязень са стажам. У 2010-м беларускія сілавікі затрымалі яго ў Маскве і пасадзілі ў СІЗА КДБ у Мінску. А пасля Аліневіча асудзілі на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Сёння Ігара абвінавачваюць у тэрарызме. Суд закрыты. Прысуд будзе абвешчаны 22 снежня. Па словах бацькоў Аліневіча, іх сыну пагражае да 20 гадоў калоніі. Героі сёмага выпуску “Рэжыму чакання“ Валянціна і Уладзімір Аліневічы разважаюць пра анархізм, смеласць, годнасць і пра тое, чаму і як трэба давяраць сваім дзецям. Адрас для лістоў: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.
Hide player controls
Hide resume playing