Еўрарадыё запускае праект “Рэжым чакання“. У такім стане жывуць бацькі, якія чакаюць з турмы сваіх дзяцей-палітвязняў. У нашых выпусках мамы і таты раскажуць пра характар, дзяцінства і захапленні тых, каго афіцыйныя ўлады назвалі злачынцамі. І вядома, пра тое, як гэта — жыць у рэжыме чакання. Гераіня першага выпуску — Людміла Богдзя, мама палітвязня Віталя Шышлова. Жанчына раздрукавала кардонную фігуру сына на ўвесь рост і ходзіць з ёй на прагулкі і сямейныя святы… Адрас для лістоў: ПК №3. 211322, Віцебская вобласць, г. п. Віцьба.
Hide player controls
Hide resume playing