Еўрарадыё працягвае праект “Рэжым чакання“. Герой трэцяга выпуску — Генадзь Касьян, брат Наталлі Хершэ. Перад затрыманнем Наталля сказала брату, што хоча жыць у той Беларусі, якую яна ўбачыла ў 2020 годзе. Яна паверыла, што беларусы вартыя жыцця як у Швейцарыі… “Рэжым чакання“ — у такім стане жывуць бацькі, якія чакаюць з турмы сваіх дзяцей-палітвязняў. У нашых выпусках мамы і таты раскажуць пра характар, дзяцінства і захапленні тых, каго афіцыйныя ўлады назвалі злачынцамі. І вядома, пра тое, як гэта — жыць у рэжыме чакання. Адрас для лістоў: турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99а.
Hide player controls
Hide resume playing