Myvideo

Guest

Login

Глядзім і каментуем фінал беларускага Ерабачання разам у 22:00

Uploaded By: Myvideo
19,820 views
0
0 votes
0

Фінал беларускага адбору на “Еўрабачанне 2019” прызначаны на вечар 7 сакавіка. І тут мы такія падумалі: а чаму б не паглядзець гэты лёсавырашальны канцэрт разам, ды яшчэ і з каментарамі нашых рэдактараў Марыі Калеснікавай і Паўла Свярдлова? Месяц таму мы каментавалі першы этап адбора, і атрымалася няблага. Можам паўтарыць! Карацей, у 22:00 паралельна з жывым эфірам на канале “Беларусь 1“ пачынаем сваю трансляцыю. Глядзім, як выступаюць 10 фіналістаў: Michael Soul, Зена, Ева Коган, BLGN&Mirex, Sebastian Roos, Алёна Гарбачова, “PROвокация“, Aura, Napoli ды КейСі. Пасля гадаем на кававай гушчы, хто пераможа. А пасля спрабуем зразумець выбар журы! Мы будзем у эфіры прыкладна дзве гадзіны. Спадзяемся, сумаваць не давядзецца! Калі вы любіце “Еўрабачанне“ так жа, як яго любім мы, — далучайцеся! А калі не разумееце, за што яго любіць — тым больш: мы патлумачым!

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later