Беларусь... Краіна цмокаў, край паданняў. Сёння ў нашым праекце Паданні старога месца для вас цудоўнае паданне пра тое, як князь Тур і Цмок дамаўляліся. Аб чым? Глядзім і слухаем Нарманы - яны ж вікінгі – яны ж варагі” з’явіліся на землях беларускіх вельмі даўно. Шмат дзе веславалі іх дракары. Нават да Амерыкі, кажуць, даплылі задоўга да Калумба. Уся Еўропа лякалася з-за іх. Бо напачатку з варагамі прыплывалі адно забойствы, рабаванні, гвалт, рабства… Аднак праз пару-тройку стагоддзяў некаторыя сцямілі, што прыбытней гандляваць, чым руйнаваць! І праклалі знакаміты водны “шлях з Вараг у Грэкі”. Другія разаслалі вестуноў з рэкламкай прыкладна такога зместу: “Вам назаляюць злыя суседзі ці дрэнныя варагі? – Мы, добрыя варагі, абаронім вас!”. і ўсё! Сядзі чакай позвы! Геніяльна! Нарманы выдатныя ваяры - ніхто не рызыкаваў напасці на апекаваныя імі месцы. Тамтэйшыя пачалі «запрашаць» вікінгаў на княжэнне. Гэты феномен зафіксаваны ў летапісах як «прызванне варагаў». Продкі Рагв
Hide player controls
Hide resume playing