Myvideo

Guest

Login

Как вступить в БСДП Как поддержать социал-демократов Как спасти демократическую партию Беларуси

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

Антон Луцкевіч, Якуб Колас і Аркадзь Смоліч былі сябрамі Грамады! Далучайся і ты! У гэтым годзе Беларуская Сацыялістычная Грамада адзначыла бы 120 год. Яе гісторыя часова прыпынілася ў 1924 годзе, бо працаваць пры бальшавіках ужо было немагчыма. У 1991 годзе партыя была адноўлена прыхільнікамі ідэй сацыял-дэмакратыі. З 2005 мы сталі называцца Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыяй (Грамада) і ў гэтым годзе святкуем свае трыццаць другія ўгодкі адноўленай Грамады. Увесь гэты час мы змагаліся за нашы ідэялы – свабоду, справядлівасць і салідарнасць. Менавіта з ініцыятывы сябраў Грамады была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка ў 1918 годзе. Дзякуючы сябрам Грамады і сябрам Беларускага Народнага фронту ў 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” сталі дзяржаўнымі сімваламі. Рукой сацыял-дэмакрата Мечыслава Грыба у 1994 годзе была падпісана Канстытуцыя незалежнай Беларусі. 5 сакавіка 2023 года была прынята новая рэдакцыя закона “Аб палітычных партыях”. Цяпер нам трэба мець у сваіх шэрагах 5 000 сябраў. У нас іх няма і каб застацца партыяй нам трэба ваш удзел і падтрымка. Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя Грамада – партыя роўнасці і справядлівасці, партыя будучыні, партыя большасці грамадзян, якія хочуць перамен! Наш бел-чырвона-белы сцяг з ружаю – афіцыйна зарэгістраваны і з’яўляецца сімвалам прыхільнікаў свабоды і роўнасці. Мы патрымліваем традыцыі, змяняем сучаснасць і глядзім у будучыню! Максім Багдановіч, Элаіза Пашкевіч і Алесь Гарун у свой час зрабілі правільны выбар і сталі сацыял-дэмакратамі. Зрабіце і вы правільны выбар – уступайце ў Грамаду! Запаўняце анкету па спасылцы ў апісанні да гэтага відэа, а мы гарантуем захаванне і не распасюджванне вашых персанальных дадзеных. Жыве Беларусь! Запоўніць анкету на ўступленне ў БСДП -

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later