Myvideo

Guest

Login

Латушка, Сахашчык, Белахвосцік, Пугач, Сныціна, знакамітыя беларусы і НАУ віншуюць з Новым Годам

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

Хутка мы збярэмся з роднымі і блізкімі, каб правесці адыходзячы 2022 год і сустрэць Новы, 2023-ці. Прынамсі тыя з нас, у каго ёсць такая каштоўная магчымасць. З якімі ж надзеямі мы глядзім зараз ў будучыню? Якія планы на яе маем? І ці маем іх увогуле, жывучы ў складаныя часы гістарычных выклікаў – калі народы Еўропы, асабліва Еўропы Усходняй, нанова ўваходзяць у гісторыю і нанова абіраюць яе бок. Які выбар мы, беларусы, бачым сёння, гледзячы вакол сябе? Для кожнага, хто мае вочы, каб бачыць, відавочна, як у гісторыю ўвайшла Расія. Агрэсарам, тэрарыстам і акупантам. Такі выбар забраць назад ужо немагчыма. Бо яго ўбачыў увесь цывілізаваны свет. Але свет убачыў і зваротнае. Смеласць і годнасць. Нацыянальную ідэю і надзею. Нязломнасць і сапраўдны гераізм. Бо для ўсіх, хто мае вочы, каб бачыць, Украіна уваходзіць у гісторыю краінай герояў. Бо выбар, які яна зрабіла, убачыў увесь свет. Мы, беларусы, таксама зрабілі свой гістарычны крок у 2020-м годзе. Але ж рух наш запаволіўся.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later