Жыла-была ў адной вёсцы маленькая дзяўчынка. Такая прыгожая, што прыгажэйшай за яе і на свеце не было. Маці яе вельмі любіла, а бабуля яшчэ больш. У дзень нараджэння ўнучкі падарыла ёй бабуля чырвоную шапачку… Сёння, 22 снежня, Маляваныч вітае ў сваіх Калядных абшарах “Чырвоную Шапачку” шаноўнага Шарля Перо. Адкрываем акенца ў 19:30 і глядзім таксама, як Андрусь Такінданг адлюструе яе прыгоды. Спяшайцеся рабіць цуд ды падтрымліваць дзеячаў культуры, ахвяруючы любую суму ў Беларускі фонд культурнай салідарнасці: Глядзіце і слухайце Маляваныча ўвесь снежань штовечар у (па беларускім часе) на каналах фонда: у Facebook і Youtube: #BY_CULTURE
Hide player controls
Hide resume playing