Пераможцай сёлетняй музычнай прэміі “Героі года-2018”, якую уручае партал TuzinFM, стаў гурт з Магілёва Nizkiz. У 2013 годзе хлопцы з Nizkiz атрымалі прэмію Еўрарадыё за лепшы сінгл. Як стаць “Героямі” не толькі для музычных экспертаў, але і для слухачоў? Ці прызнае радзіма сваіх герояў? Дапамагае ці перашкаджае беларуская мова ўзыходжанню на музычны алімп? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажуць “Героі года” па версіі TuzinFM, удзельнікі гурта Nizkiz. Слухайце размову з хлопцамі з Nizkiz у 15:05 пасля выпуску навін.
Hide player controls
Hide resume playing