Myvideo

Guest

Login

ДАВОЛІ! ДА ВОЛІ! Пратэсты і разгон Плошчы2010, рэж. Андрэй Куціла, Беларусь, 2011 г.

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

Зняважаныя нахабным крадзяжом іхных галасоў на прэзідэнцкіх выбарах, дзясяткі тысяч беларусаў 19 снежня 2010 г. рушылі цэнтральным праспектам сталіцы з мірнаю дэманстрацыяй пратэсту. Тыя, каму надакучыла жыць у хлусні, думалі, што ідуць да Волі. Аднак іх сустрэла сцяна спецназаўцаў з дубцамі і шчытамі ды цуг аўтазакаў. Для больш як 700 асобаў вынікам таго паходу стала збіццё, арышт, штрафы. А некаторых шлях прывёў за краты – на доўгія месяцы. Драматычныя падзеі снежня 2010 года, а таксама следчая, судовая і турэмная сістэмы Беларусі паказваюцца ў фільме вачыма ўдзельнікаў таго мірнага пратэсту, якія прайшлі праз пекла турмаў. Яны страцілі працу, у іх забралі права на вучобу, яны зазналі жорсткія фізічныя і маральныя катаванні. Новая сустрэча з героямі адбудзецца праз год пасля тых драматычных падзеяў. Гэтым разам там, дзе яны працуюць, вучацца, жывуць. І сёння героі фільму працягваюць асэнсоўваць той паход да Волі. Кожны з іх мае ўласны вобраз сучаснае Беларусі. ДАВОЛІ! ДА ВОЛІ

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later