Госць новага выпуску ТОК – кандыдат тэхнічных навук Міхаіл Жамчужны, які калісьці працаваў у Віцебскім тэхналагічным універсітэце, дзе займаўся праблемамі прамысловага вырабу вадароду. У 2006-м ён трапіў у турму, пазней яшчэ раз. Агулам Жамчужны правёў у зняволенні больш за 11 гадоў, а з іх амаль два гады — у адзіночцы. Пэўны час ён лічыўся адзіным палітвязнем Беларусі. Наша вялікая размова – гэта гід па беларускіх турмах. Чаму Горкі – гэта пекла для зняволенага, а якая калонія самая чалавечная? Ці ёсць яшчэ крымінальныя аўтарытэты і якія прывілеі яны маюць? Што такое «нізкі статус» і каму яго вешаюць? Як працуе каставая сістэма і чаму парадкі «вароў у законе» лепшыя за дыктатуру адміністрацыі? У гэтай размове безліч гісторый, вартых серыяла: бойка са сматрачым, патасоўка з адміністрацыяй, спробы ўцёкаў і галадоўка ўсёй наваполацкай калоніяй. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:58 – пра два гады ў адзіночцы 03:25 – як у калоніі «апусцілі» сматрачага Ліса 07:39 – як камунікуюць зняволеныя ў адзіночцы 14:30 – «дактары – АМАП у белых халатах» 17:35 – як спрабавалі атруціць у камеры ў Горках 21:12 – што такое «нізкі статус» 23:02 – пра оргію ў суседняй камеры 24:49 – аўтарытэты сыходзілі добраахвотна ў «нізкі статус» 25:34 – якія правакацыі ладзяць палітычным 26:41 – хто вырашае перавесці чалавека ў «нізкі статус» 30:59 – чаму крымінальнікі падтрымліваюць каставую сістэму 32:19 – бунт у калоніі, дзе трымаюць Бабарыку 33:36 – як асуджаны перамог у бойцы з адміністрацыяй 37:06 – пра падставу ў калоніі «Віцьба» 38:56 – пра «вароў у законе» і каставую сістэму 44:27 – басякі, блатныя і сматрачыя 46:03 – пра крымінальных аўтарытэтаў 48:05 – прывілеі аўтарытэтаў 52:22 – супрацоўнікі адміністрацыі сумкамі выносілі тушонку 54:41 – што здзівіла на волі 56:15 – пра новы пераслед і выезд у Літву 58:01 – якую пенсію плацілі ў Беларусі 1:02:50 – хто ідзе працаваць у калоніі 1:04:45 – як у зняволенні ставяцца да стукачоў 1:06:05 – як у турме ставяцца да Лукашэнкі і Пуціна 1:07:32 – як трапіў за краты першы раз 1:08:45 – як КДБ спрабавала вербаваць 1:12:55 – за што пасадзілі другі раз 1:19:53 – як вызваліў з турмы галоўнага інжынера нафтабазы 1:23:01 – пра гэбістку ў праваабарончай арганізацыі «Платформа» 1:27:01 – гід па месцах зняволення: Горкі, Навасады 1:30:31 – у якіх умовах трымаюць нобелеўскага лаўрэата Бяляцкага 1:31:50 – умовы ў Ваўкавыску, Магілёве, СІЗА на Валадарскага і ў Віцебску 1:36:31 – пра спробы ўцёкаў 1:37:32 – пра сям’ю 1:38:41 – як змяніла турма 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў SHORTS: @tokshortsbelarus 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў TikTok: @tokbelarus 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў Іnstagram: 👉 ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС: 🎙Слухайце ТОК у фармаце аўдыяпадкаста: 🔸 Apple Podcasts: 🔸 Spotify: 🔸 Яндэкс.Музыка: 🔸 Google Podcasts: 🔸 Сastbox: 🔸 Amazon Music: 🔸 Listen Notes: #беларусь #ток #навіныбеларусі
Hide player controls
Hide resume playing