Афіцыйны кліп гурта Aratseya/ Official music video of Aratseya. Песня “Русалка“ прысвечана беларускаму традыцыйнаму Святу - “Русальны тыдзень”, яго яшчэ называюць “граным” або “крывым”. Лічылася, што ў гэты дзень са сваіх схованак выбіралася ўсялякая нячыстая сіла, асабіста лясныя русалкі. Яны гушкаліся на галінах дрэў, нібы на арэлях. Гуляць па лесе ў гэты час было небяспечна, бо русалка магла зацягнуць ў свой вадаварот. Асабіста русалачкам падабаліся маладыя мужчыны, таму свайго мужа, сына, брата жанчыны стараліся не пускаць аднаго да вады, каб пазбегнуць чараўніцтва. Але ўсе ж такі самыя смелыя хлопцы адпраўляліся ў лес і па павер’і, калі пракрычаць “Чур, мая!”, русалка ішла да тваёй хаты, каб рабіць усю хатнюю гаспадарку, а праз год, на наступнае Свята русальнага тыдня ізноў уцякала ў лес. Словы традыцыйныя; музыка Рамана Бараноўскага; ідэя, здымкі i мантаж кліпа - гурт Aratseya. Героі кліпа: Зачараваны хлапец - Вадзім Шульга (Вырвідуб); Русалка - Эльвіра Бараноўская. Слухаць песню: Aratseya у сетцы: Inst VK Facebook TikTok @?_t=8njcQorKJmg&_r=1 YouTube @aratseya?si=Ty-Y6ZtY5jvf0e76 Telegram
Hide player controls
Hide resume playing