Намастэ! Вы на “Ладным перакладзе”, не сумнявайцеся і сёння ў нас – ёга дома. Проста падумалася: а чаму б не пачаць перакладаць ёгу на беларускую? Так і займацца будзе прыемней. Дапаможа нам прыгажуня-прафесіяналка Лена. ► Дарэчы, вы можаце падтрымаць наш праект на Patreon па спасылцы: А пачнем мы з комплексу, які здавён практыкуюць будысцкія манахі. Ім жа трэба размінацца - бо ў медытацыі даводзіцца доўга нерухома сядзець. Зусім як нам – за кампамі. Таму гэта якраз тое, што трэба! Завецца на санскрыце гэты комплекс – “Сур’я намаскар”. А па-нашаму – “Вітанне з Сонцам”. Дарэчы, насамрэч такіх копмлексаў некалькі – для розных узроўняў падрыхтоўкі. Мы возьмем, вядома, самы просты, ёга для пачынаючых. Каб кожны мог далучыцца і практыкавайць ёгу ў хатніх умовах. Каб павітацца з Сонцам і ўвабраць ад яго моц, трэба паслядоўна выканаць некалькі асан. Асана – у перакладзе “ўстойлівая і зручная пастава цела”. Гэта і ёсць паставы ёгі. Скарацім гэта ўсё да слова “пастава” – і насустрач С
Hide player controls
Hide resume playing