“Творчая кухня” – сумесны праект Euroradio і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе сябры ПЭНу будуць дзяліцца сваёй творчасцю анлайн: чытаць вершы, прозу, пераклады, спяваць, расказваць пра сваё жыцця падчас пандэміі і адказваць на пытанні гледачоў. Другі герой “Творчай кухні” – Марыя Мартысевіч. Аўтарка пачытае вершы з кнігі “Сарматыя”, за якую ў 2019 годзе атрымала прэмію Наталлі Арсеннневай і прэмію “Кніга года”, а таксама Марыя раскажа пра свае і чужыя кнігі ды пераклады, якія сёлета рыхтуе да друку.
Hide player controls
Hide resume playing