Myvideo

Guest

Login

Талаковы эфір: як сабраць 3000 рублё на прэмію Альгерду Бахарэвічу

Uploaded By: Myvideo
204 views
0
0 votes
0

У Беларусі шмат выдатных кніг, аднак недастаткова літаратурных прэмій. Таму каманда энтуўіястаў вырашыла стварыць першую прэмію, якую пісьменніку (ці пісьменніцы) уручаць самі чытачы. А як гэта зрабіць? Натуральна, праз краўдфандынг на “Талацэ“! Вось толькі адзін факт выклікае неразуменне: пісьменнік, якому будзе ўручаная прэмія, вядомы загадзя! Чытачам прапануюць “скінуцца“ на прэмію не абстрактнаму пісьменніку, а канкрэтнаму Альгерду Бахарэвічу, чыя кніга “Сабакі Еўропы“ сёлета стала другой на прэміі Гедройца. Гэта быў чацвёрты раз, калі Бахарэвіч бярэ другі прыз на прэміі Гедройца. Пісьменніка жартам параўноўваюць з Леанадра ды Капрыа, які шмат гадоў не мог атрымаць “Оскар“. Пра тое, як з дапамогай “Талакі“ выправіць самую вялікую несправядлівасць у сучаснай беларускай літаратуры, слухачам Еўрарадыё раскажа кіраўніца краўдфандынгавай кампаніі, перакладчыца Ганна Янкута. Размова пачнецца ў 16:05 адразу пасля выпуска навінаў.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later