Знос крыжоў у Курапатах, лжэмініраванне гандлёвых цэнтраў, пераслед незалежнага прафсаюза гарнякоў, вобшук у офісе “Белсат” і затрыманні актывістаў — усе гэтыя падзеі звязаныя. Іх мэта — адцягнуць увагу ад больш страшных падзей, якія ў гэты час адбываюцца ў Беларусі, перакананы філосаф Уладзімір Мацкевіч. Якая сувязь паміж усімі пералічанымі падзеямі? З чаго Мацкевіч робіць выснову, што мэта ўсіх гэтых падзей зусім не тая, як падаецца ад пачатку? Што больш страшнае можа хавацца за зносам крыжоў, затрыманнямі і вобшукамі ў рэдакцыях незалежных СМІ? Навошта Мацкевіч звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі і ці пачуе яго кіраўнік краіны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажа філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.
Hide player controls
Hide resume playing