Падчас “Вялікай размовы” Аляксандр Лукашэнка фактычна заступіўся за рэстаран “Паедзем паядзім”. Па яго словах, рэстаран, які знаходзіцца “ў 500 метрах” ад Курапатаў, нікому не замінае і таму будзе працаваць. Адначасова кіраўнік краіны негатыўна выказаўся пра ўсталяваныя ва ўрочышчы актывістамі крыжы. Ці азначае такая пазіцыя Лукашэнкі адносна рэстарана, што ўлады сталі на бок ўладальніка “Паедзем паядзім” і дамагчыся яго закрыцця ў актывістаў не атрымаецца? Ці не пачнуць цяпер больш жорстка караць актывістаў, якія выходзяць з пратэстамі да рэстарана? Калі крыжы не падабаюцца Лукашэнку, ці не пачнуць іх зносіць? Адкажа сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, актывіст абароны Курапатаў Павел Севярынец.
Hide player controls
Hide resume playing