Раніцай 4 красавіка рабочыя Бараўлянскага лясгасу пад аховай міліцыі знеслі ўсе крыжы, якія ўсталявалі летась ва ўрочышчы Курапаты неабыякавыя грамадзяне. Пакуль рабочыя валілі і грузілі крыжы на машыны, міліцыя затрымлівала абураных такімі дзеяннямі актывістаў. Сярод затрыманых — Зміцер Дашкевіч і Павел Севярынец. Ці атрымалі тыя, хто усталёўваў крыжы ў Курапатах, тлумачэнне такім дзеянням рабочых лясгаса? Ці стане 3-D-плот, які нібыта паставяць на месцы крыжоў, годнай ім заменай? Што можа стаяць за такім
Hide player controls
Hide resume playing