Раніцай 4 красавіка рабочыя Бараўлянскага лясгасу пад аховай міліцыі знеслі ўсе крыжы, якія ўсталявалі летась ва ўрочышчы Курапаты неабыякавыя грамадзяне. Улады, па словах прэс-сакратаркі кіраўніка краіны Наталлі Эйсмант, праводзяць ва ўрочышчы працы па добраўпарадкаванні тэрыторыі. Ці можна сітуацыю, калі крыжы бульдозерам выкарчоўваюць з зямлі, назваць добраўпарадкаваннем тэрыторыі? Ці сапраўды крыжы ў Курапатах былі ўстаноўленыя незаконна? Ці не сталі такія дзеянні ўладаў адказам на актыўнасць абаронцаў Курапат, якія пікетуюць рэстаран “Паедзем-паядзім”? Ці ёсць сэнс ставіць новыя крыжы на месцы зруйнаваных? Адкажа Зміцер Дашкевіч.
Hide player controls
Hide resume playing