Летам 2018 году грамадзкі актывіст і цясьляр Зьміцер Дашкевіч паставіў дзясяткі драўляных крыжоў у Курапатах. 4 красавіка 2019 году пачаўся «крыжалом» — пад выглядам добраўпарадкаваньня ўлады зьнесьлі 70 драўляных крыжоў па пэрымэтры мэмарыялу. Празь некалькі дзён пазносілі і мэталічныя крыжы ўздоўж кальцавой дарогі. Чвэрць з 20 гадоў палітычнай актыўнасьці 37-гадовы Дашкевіч правёў за кратамі. Два разы яго асуджалі па крымінальных справах — у 2006 і 2010 гадах. Апроч гэтага былі дзясяткі адміністратыўных
Hide player controls
Hide resume playing