Увага! Рэтраспектыва. Размова пойдзе як у 90-я я асабліва няроўна дыхаў да электроншчыны і хіпхопшчыны, і як заўжды, далучаўся да руху даступнымі і таннымі сродкамі. Я і зараз не супраць паслухаць такой музыкі, але тады гэта быў аж кавалак жыцця. У 1997 быў запісаны альбом праекту Plastic Hardcore, у якім прынялі ўдзел наступныя людзі: Lesley Knife (вакал, тэксты, музыка), Андрэй Малахаў aka Lasta (бэк-вакал), Марыя Сіўцова (гітара), Віктар Лапіцкі (вакал, арганізацыя запісу і выдавецтва альбому на ўласным лэйбле Music Violence), а таксама мой стрыечны брат Уладзімір Бушаў, ён жа Voldemar Bushev (уся электронная частка праекту). У запісу дадзенага альбому таксама прымаў удзел Юрый Сіўцоў (саксафон, мастацкі свіст і мармытанне ў трэку“Ultra“). Насамрэч музыка для гэтага праекту пісалася раней, за пару год до, і адмысловай мэты ўсё гэта запісаць не было (ці было?). Каб не Лапіцкі, хутчэй за ўсё нічога і не запісалі б. Гэта непаліткаррэктны і моладзева-эмацыйны рэп на музыку зробленую н
Hide player controls
Hide resume playing