Myvideo

Guest

Login

Сяргей Красаковіч - пра ролю маркетынгу EdTech стартапах.

Uploaded By: Myvideo
1 view
0
0 votes
0

1:38 стартапы, кампаніі ў якіх працаваў Сяргей 3:09 пра досвед удзелу ў хакатонах 4:50 парады ўдзельнікам хакатонаў 6:45 асноўныя памылкі маркетынгу ў стартапах 13:00 Фрыланс супраць Карпарацый. Хто выжыве? 18:02 як запусціць уласны курс 28:23 ці могуць беларускія стартапы стаць глабальнымі 34:28 ці трэба вучыць замежныя мовы беларускім стартапам 37:30 літаратура для прафесійнага развіцця. Рэкамендацыі 46:45 анлайн ці афлайн - што лепей? 54:12 якасны склад каманды стартапа 59:05 гейміфікацыя ў адукацыі 1:03:30 адукацыя будучыні. Якая яна? 1:08:30 ці могуць стартапы ўплываць на якасць адукацыі? Сфера адукацыі - адна з самых вялікіх у свеце, бо праз яе праходзіць значная большасць насельніцтва планеты. Сюды прыцягваюцца інвестыцыі і ўкараняюцца інавацыі, якія выкліканы павысіць эфектыўнасць перадачы ведаў ад адукатараў да вучняў. Усе гэтыя інструмэнты ўваходзяць у паняцце Еduсаtiоn Тесhnоlоgiеs (адукацыйныя тэхналогіі). Каротка іх завуць ЕdТесh. Цяпер у прафесійнай сферы ўжо не патрабуецца толькі высокая кваліфікацыя, трэба быць праактыўным і валодаць разнастайнымі “мяккімі навыкамі“ (soft skills). У рашэнні гэтай нялёгкай задачы на дапамогу і адукатарам таксама прыходзяць тэхналогіі. EdTech-рашэнні змяняюць традыцыйныя ўяўленні аб адукацыі на нашых вачах. Тэхналагічныя рашэнні робяць навучанне лягчэйшым і цікавейшым. А ці ёсць EdTech у Беларусі? Спрабуем адказаць на гэтае пытанне разам з нашымі суразмоўцамі – заснавальнікамі адукацыйных бізнэсаў, прадпрымальнікамі, стартапамі, адукатарамі, інвестарамі … Сяргей Красаковіч, выкладчык, ментар, head of marketing беларускага стартапа Lingvanex Стаўце лайкі (падабайкі), пакідайце свае каментары і дзяліцеся гэтым відэа са сваімі калегамі. Падпісвайцеся на нас у сацыяльных сетках: Калі вам ёсць, што сказаць і вы гатовыя быць наступным госцем - напішыце мне: jauhepuhach@, Калі вы жадаеце супрацоўнічаць - напішыце мне: jauhenpuhach@ Кнігі, якія рэкамендуе Сяргея: 1. “Эканоміка уражанняў“ - кніга пра каштоўнасць не толькі самога прадукта, але і пра тое, якія эмоцыі выклікае прадукт. 2. “Як стварыць прадукт, які купяць“ - класны разбор як рабіць CustDev 3. “Я чую вас наскрозь“ - выдатная кніга для саппорта і аддзела продажаў. Як размаўляць з кліентам? Праца з пярэчаннямі 4. “Псіхалогія ўплыву“ - тут без каментароў. Гэта проста трэба ведаць. Асновы маркетынгу на самой справе тут. 5. “Узлом маркетынгу“ - тут апрацаваныя дадзеныя ад некалькіх кніг, у тым ліку канемана(думай павольна, вырашай хутка) і рычарда талера(nudge, архітэктура выбару) #edtech #edtechbelarus #edtechstartup #education #адукацыя #адукатар #hackathon #edtechhackathon #хакатон Проста апісаны цікавыя моманты ў маркетынгу і продажах, якія многія маркетолагі не ўлічваюць. Карысна для ўсёй каманды стартапа! 6. “Пакупнік на кручку“ - закрануты механізмы, якія кіруюць людзьмі пры пакупках, пры аплатах і гд. 7. “Зроблена, каб прыліпаць“ - наогул падабаюцца кнігі гэтых людзей - браты Чып і Дэн Хіз. У гэтай кнізе сабралі інструкцыю, як зрабіць заўважным прадукт, як пісаць, чаму пісаць і на што рабіць акцэнт. Падыйдзе шматлікім капірайтара, рэкламшчыкам, продактам, стартаперам. А як пойдзе настаўнікам! 8. “Сэрца перамен. як дамагчыся зменаў лёгка і надоўга“. Таксама цікавая кніга з разраду знайсці ідэю і знайсці светлыя моманты для рэалізацыі. Як не празяваць важныя дробязі. Трохі аднабока з пункту гледжання таго, што ёсць яшчэ памылка таго, хто выжыў. Але падыход апісаны выдатны і прыведзена шмат прыкладаў.

Share with your friends

Link:

Embed:

Video Size:

Custom size:

x

Add to Playlist:

Favorites
My Playlist
Watch Later