Усё пачынаецца з хросту. Абвяшчэнне Евангелля пачалося з хросту Ісуса. Ён прыняў яго ад Яна Хрысціцеля на рацэ Іардан. І наша хрысціянскае жыццё пачынаецца таксама з хросту. Што праўда, наш хрост, якім мы хрысцімся ў хрысціянскай Царкве, адрозніваецца ад хросту святога Яна Хрысціцеля. Мы прымаем хрост Хрыстовы і хрысцімся ў імя Святой Тройцы. Ісус хрысціўся ў Яна, каб, распачынаючы справу збаўлення свету, узяць на сябе грахі ўсяго чалавецтва. Таму і гучаць гэтыя словы з вуснаў Хрысціцеля: “Вось Ягнё Божае, якое бярэ на сябе грэх свету». (Ян 1,29) Нас жа хрысціць сам Ісус і, згодна з выкананнем прароцтва св.Яна Хрысціцеля, робіць гэта не вадой але “Духам Святым і агнём“ (пар. Лк 3,21). Ісус прыняў хрост Яна, каб увесь цяжар грахоў свету занесці на крыж. Мы прымаем хрост, каб вызваліцца с-пад цяжару грахоў. І, дзякуючы хросту, атрымоўваем свабоду дзецей Божых. Хрост, гэта той момант унутраных пераменаў пад-час якіх, як кажа Ісая, “бязбожны пакіне шлях свой, а чалавек беззаконны — свае намеры...“ (Іс 5
Hide player controls
Hide resume playing