Як я апынуўся ў Літве, сярод іншага я пачаў часцяком глядзець сатырычны блог “Аргументы“ на “Рудабельскай паказухе“ і як пазней знайшлося - на першакрыніцы, канале “Гадкаталерантныя новасці“. Аўтарам моцнага сцёба над прапагандонамі выявіўся Ілля Саленкоў, старэйшага брата якога, я ўжо ведаў па “Краіне для жыцця“. Разам з Іллёй мы удзельнічаем у праектах “Галубыя какарды“ і “Самарэзы“. То бок, выпуска “Піццы“ з ім было не пазбегнуць. Размаўлялі аб тым, як пераўтварыцца з студэнта ў сатырычнага блогера і палітэмігранта, прыдумалі слова “мовалакацыя“ і размаўлялі бы болей, але прыйшоў Павук і сказаў, што пачынаецца стрым. Такія справы. А відос выйшаў зялёны, бо ў мяне комп пачаў выёжвацца, і прыйшлося маліць яго зрэндэрыць хоць што... Такое бывае ў незалежных блогераў. Прабачце, калі не вельмі прыгожае. А вось вам спасыл на канал Іллі - падпішыцеся, там шмат файнага: ГладкаТалерантныЧала
Hide player controls
Hide resume playing