19 верасня 2020 года ў скверыку на Ангарскай мы вырашылі зрабіць дваравы канцэрт. Я выступаў арганізатарам, а Аляксандр Памідораў прадстаўляў свой новы альбом з дапамогай акустычнай гітары. Наш канцэрт палічылі тэрарыстычным актам, і далі нам па восем содняў турмы кожнаму. Я доўга не вырашаўся апублікаваць відэа з гэтага канцэрта з тысячы нагод. Напрыклад, там ня вельмі якасныя планы. Нядасканалы гук, кволае святло. Але, зараз я разумею, што карцінка ў ім не галоўнае. Галоўнае – атмасфера. Людзі, нас шмат, і мы ззяем. Мы можам разагнаць цемру толькі разам. Так было, і так будзе. Сустрэнемся пад сцягамі! Па спасылцы мой аповед аб тым, як чэрці нас у турме трымалі. #heading=
Hide player controls
Hide resume playing