Добры дзень, мы з Беларусі. Вось такім чынам распачынаецца новы сезон Пералётнай піццы, які, што цікава, я вымушаны рабіць з замежжа. З замежжа і пад час вайны. Цікава жывем! Але галоўнае, што маецца з кім тую піццу рабіць. Думаю, асаблівага сэнсу прадстаўляць Павука нема - гэта вельмі вядомая фігура ў Байнэце. Карацей - што вас чакае ў гэтым выпуске - гістарычны экскурс па біяграфіі героя піццы (з дэкламацыяй вершаў і аглядам палітычных сіл у РБ), параўнанне жыцця ў розных краях і спроба высветліць, навошта блогеру рэгаліт. Глядзіце на спажытак! Ну і на ўсялякі выпадак нагадаю - падпісвайцеся на Рудабельскую паказуху.
Hide player controls
Hide resume playing