На кішэнны дапаможнік “Абаронім мову!“ на краўдфандынгавай платформе “Талака” сабралі 2535 рублёў з 2000 неабходных. Гэта дапаможнік з парадамі, інструкцыямі і прыкладамі зваротаў, якія спрыялі б таму, каб на беларускай мове размаўлялі больш, а ахвочых абразіць яе рабілася менш. Пра ініцыятыву распавядае кіраўніца праекта Аліна Нагорная.
Hide player controls
Hide resume playing