Любыя беларусы! Калядная вячэра — гэта святая традыцыя, калі ўсёй вялікай сям’ёй збіраюцца за святочным сталом у сваёй хаце. Але ўжо які год запар беларусы рыхтуюцца да Новага года ў розных кутках свету на выгнанні, за кратамі турмаў і ізалятараў, пад варожымі абстрэламі ў сцюдзёных акопах… Усё ж мы безупынна дбаем над нашым святам. Дзве тысячы дваццаць трэці быў цяжкім, не без стратаў і расчараванняў. Але кожны з нас рабіў свой унёсак — і цяпер мы яшчэ на адзін год бліжэй да перамогі! Гэтымі днямі тысячы беларускіх ваяроў гатуюць святочныя стравы на пазіцыях: чарговы год далёка ад сваіх хатаў. Але з Беларуссю ў сэрцах. З цвёрдым намерам вярнуцца дадому. А гэта самаахвярнасць, адданасць, гэта штодзённая руплівая праца, гэта той шлях які мы маем прайсці разам. Любыя беларусы, з вялікай удзячнасцю за вашую падтрымку, віншуем з новым 2024 годам. Мы не чакаем таямнічага падарунка ад святога Мікалая, а тут і зараз рыхтуем нашае свята і нашу перамогу! Падпісвайцеся на наш канал! :pkkполк: Пашырайце відэа беларускіх дабраахвотнікаў у сацсетках. Падтрымаць Полк ✊ ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА: - інфармацыя рэкрутам Падтрымайце Полк добраахвотным унёскам 👉 Станьце спонсарам канала 👉 Наш сайт з усёй інфармацыяй: (доступ да сайта ў Беларусі абмежаваны, выкарыстоўвайце VPN) ❗️ АФІЦЫЙНЫЯ СТАРОНКІ ПАЛКА Ў САЦСЕТКАХ: Telegram: Instagram: Facebook: Twitter: TikTok: @belwarriors Youtube:
Hide player controls
Hide resume playing