Касцёл не маўчыць. Год таму назад, 15 лістапада 2020 г. я звяртаўся з пытаннем да папы Францішка, як спыніць вайну ў Беларусі. Папа, як спыніць вайну? Бо вядома, ад жніўня 2020 г рэжым Лукашэнкі вядзе вайну з беларускім народам. За апошні год колькасць ахвяраў значна павялічалася. Мне неаднойчы прыходзілася адказваць на пытанне, ці адказаў мне папа? На жаль, і сёння можна казаць, што я і іншыя хто звяртаўся, яшчэ ўсё чакаюць адказаў ад папы. Перадусім чакаюць падтрымкі з боку пантыфіка тыя, хто ў Беларусі сёння церпіць без віны і церпіць толькі таму, што паверылі ў магчымасць жыць у вернасці каштоўнасцям праўды і справядлівасці. Католікаў і значную частку грамадства непакоіць, што голас Касцёла гучыць недастаткова моцна ў той час, калі ў Беларусі адбываецца грамадска-палітычны крызіс. Аднак, тым больш у такім святле, хачу звярнуць увагу на выказванні некаторых іерархаў Касцёла з розных краін Еўропы. Так на днях прагучала заяўленнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупа
Hide player controls
Hide resume playing