У гэтым адмысловым выпуску праекта PROSTYJA REČY, які выходзіць напярэдадні Дня Волі, Цімох Акудовіч адказвае на пытанні пра гісторыю агулам і гісторыю Беларусі ў прыватнасці. Калі пачынаецца гісторыя Беларусі? Навошта аўтарытарныя рэжымы, у тым ліку і рэжым Лукашэнкі, перапісваюць гісторыю? Якое месца дата 25 сакавіка 1918 года займае ў гісторыі Беларусі? Чаму беларускі рэжым не прызнае гэтую дату пачаткам беларускай дзяржаўнасці? Пра гэта і іншае глядзіце ў відэа. “PROSTYJA REČY“ — гэта кароткія відэа з экспертамі і эксперткамі, якія дапамогуць разабрацца ў складаных сацыяльна-палітычных з'явах. Простай мовай мы адказваем на пытанні, датычныя няпростых тэмаў, часам на наіўныя, ці стэрэатыпныя, але важныя — таму што базу трэба ведаць. Мы будзем удзячныя, калі вы падпішыцеся на наш канал, паставіце лайк і падзяліцеся гэтым ролікам, каб яго ўбачылі як мага больш людзей. Над відэа працавалі: • Цімох Акудовіч — гісторык
Hide player controls
Hide resume playing